26 мая 2026 года на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта пачаліся цэнтралізаваныя экзамены (ЦЭ) і цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ). Важны этап уступнай кампаніі сабраў у ВНУ тысячы абітурыентаў.
ПалесДУ наведаў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Брэсцкай вобласці, старшыня гарадской камісіі, намеснік старшыні абласной камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2026 годзе Ломскі Аляксандр Зіноўевіч. Ён азнаёміўся з арганізацыяй экзаменацыйных працэдур і адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі ўніверсітэта.
Падчас візіту рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч прадставіў выставу-прэзентацыю навуковых дасягненняў і ініцыятыў ВНУ. На экспазіцыі былі прадэманстраваны ключавыя напрамкі дзейнасці ўніверсітэта, сучасныя навуковыя і інавацыйныя распрацоўкі, а таксама прадстаўлены факультэты і спецыяльнасці, новыя напрамкі падрыхтоўкі і асноўныя арганізацыі-заказчыкі кадраў, якія забяспечваюць студэнтам магчымасці практыкі і далейшага працаўладкавання.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









