Абітурыенту

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку кадраў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці 1-75 02 01 «Садова-паркавае будаўніцтва» спецыялізацыі 1-75 02 01-01 «Ландшафтныя праектаванне" з прысваеннем кваліфікацыі Інжынер садова-паркавага БУДАЎНІЦТВА
Тэрмін навучання па спецыяльнасці 1-75 02 01 «Садова-паркавае будаўніцтва» 
4 гады на базе сярэдняй адукацыі па дзённай форме навучання.
Для паступлення на спецыяльнасць, абітурыентам неабходна прадаставіць сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання па трох прадметах: беларуская (руская) мова, матэматыка і хімія.

Для паспяховага засваення прафесіі інжынера садова-паркавага будаўніцтва ажыццяўляецца падрыхтоўка па наступных дысцыплінах:

- ландшафтнае праектаванне;
- сістэмы азелянення населеных месцаў;
- інжынернае добраўпарадкаванне і зялёнае будаўніцтва;
- рэканструкцыя аб'ектаў ландшафтнай архітэктуры;
- асновы праектавання малога саду;
- ландшафтнае ўладкаванне тэрыторыі;
- малюнак і асновы кампазіцыі;
- гідратэхнічныя збудаванні;
- дэкаратыўная дэндралогія;
- кветкаводства;
- фітадызайн і інш.

Кваліфікаваны спецыяліст зможа ўвасабляць тэарэтычныя веды на практыцы, а менавіта: маляваць, чарціць, распрацоўваць праекты і каштарыс да іх, разбірацца ў раслінах і падбіраць асартымент для азелянення і добраўпарадкавання, вырабляць разбіўку ўчастка, узбагаціць прыродную прастору вадаёмамі, зялёнымі насаджэннямі, выкарыстоўваць разнастайныя матэрыялы і аб'екты ў стварэнні ландшафту (шкло, камяні, элементы дрэва, сталёвых канструкцый, дарожкі, альтанкі, вадаёмы, ліхтары) і да т.п.

Ландшафтны дызайн - гэта комплекс спецыяльных мерапрыемстваў і рашэнняў па добраўпарадкаванні тэрыторыі, накіраваны на змяненне знешняга выгляду навакольнага асяроддзя шляхам актыўнага выкарыстання прыродных кампанентаў.
Ландшафтны дызайнер - гэта і мастак, і садоўнік, і архітэктар у адной асобе. Ён здольны літаральна на ўсё, ад творчага моманту стварэння прыгожага пейзажу да функцыянальных навыкаў у інжынернай справе.

​​​​​​​

Прафесія інжынера садова-паркавага будаўніцтва адносіцца да тыпу «Чалавек - Прырода», яна звязаная з працай з раслінамі, прыродным і антрапагенным ландшафтам, са стварэннем камфортнага асяроддзя для пражывання чалавека.

Ключавыя этапы працы інжынера садова-паркавага будаўніцтва:

- атрыманне задання на праектаванне аб'екта зялёнага будаўніцтва;
- складанне эскізаў усіх элементаў будучага праекта;
- распрацоўка праекта добраўпарадкавання і азелянення;
- рэалізацыя праекта.
Наш выпускнік - інжынер садова-паркавага будаўніцтва можа працаваць на прадпрыемствах і фірмах, якія займаюцца праектаваннем аб'ектаў азелянення і добраўпарадкавання, у архітэктурна-ландшафтных майстэрнях і студыях, падраздзяленнях ЖКГ, батанічных садах, фларыстычных фірмах, а таксама ў адукацыйных установах.
Лепшыя выпускнікі кафедры ландшафтнага праектавання працягваюць павышаць сваю кваліфікацыю ў магістратуры, а затым і ў аспірантуры.

Будзем рады бачыць Вас у нашых радах !

​​​​​​​​​​​​​​