Прадстаўнікі ПалесДУ наведалі паказ фільма "Нанкінскі фатограф"

​​​​​​​3 верасня студэнты, магістранты і супрацоўнікі на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам наведалі кінатэатр "Перамога". Мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы Пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь. Да пачатку кінапаказу гледачы азнаёміліся з фотавыставай, арганізаванай у фае кінатэатра.

Пасол паразмаўляў з рэктарам і магістрантамі з Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія навучаюцца ў Палескім дзяржаўным універсітэце.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань падкрэсліў важнасць захавання памяці аб мінулым: «Памяць аб мінулым захоўваецца не для таго, каб мець нянавісць, а каб абуджаць у людзях імкненне берагчы свет. Шанаваць памяць мы будзем заўсёды. Кітай гатовы разам з міжнароднай супольнасцю, уключаючы Беларусь, заставацца захавальнікам гістарычнай праўды, абаронцам міру ва ўсім свеце і змагаром за справядлівасць для ўсяго чалавецтва. Жадаю, каб над галавой нашых дзяцей заўсёды было мірнае неба!».