Інфармацыйная сустрэча, прымеркаваная да Дня народнага адзінства

​​​​​​​15 верасня на факультэце эканомікі і фінансаў і інжынерным факультэце прайшла інфармацыйная сустрэча, прымеркаваная да Дня народнага адзінства. Старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Леанід Аляксандравіч Ярашэвіч выступіў перад студэнтамі са змястоўным аповедам пра гісторыю і значэнне гэтага дзяржаўнага свята. Ён нагадаў пра падзеі 17 верасня 1939 года, якія сталі ключавым этапам уз'яднання Заходняй Беларусі з БССР і падкрэсліў, што гэты дзень сімвалізуе аднаўленне гістарычнай справядлівасці і цэласнасці краіны. Асаблівую ўвагу Леанід Аляксандравіч удзяліў важнасці захавання адзінства і згоды ў сучасным грамадстве, павагі да гістарычнай спадчыны і традыцый свайго народа. Студэнты з цікавасцю слухалі выступленне, задавалі пытанні і актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні. Дзень народнага адзінства – гэта свята, якое нагадвае нам аб тым, што мы адзіны народ з агульнай гісторыяй і лёсам. Удзел у такой значнай размове дазволіў студэнтам яшчэ раз пераканацца: будучыня краіны залежыць ад іх актыўнай грамадзянскай пазіцыі, павагі да мінулага.