НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЯ АЦА РАБОТА СА СТУДЭНТАМІ

Навукова-даследчая работа студэнтаў на кафедры банкінгу і фінансавых рынкаў з'яўляецца неад'емным элементам сістэмы практыкаарыентаванай падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў для фінансава-крэдытнай сістэмы краіны і накіравана на:

1)стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчых здольнасцяў студэнтаў;
2)стымуляванне навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў па профілі кафедры i спецыяльнасцях, па якiх ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў, а таксама ў адпаведнасці з прыярытэтнымі напрамкамі навуковых даследаванняў у галіне развіцця банкаўскага сектара Рэспублікі Беларусь і нацыянальнай эканомікі ў цэлым;
3)паглыбленне тэарэтычнай і навукова-практычнай падрыхтоўкі студэнтаў, авалоданне імі навыкамі атрымання і выкарыстання навуковых ведаў пры вырашэнні розных практычных задач;
4)садзейнічанне актыўнага ўключэння студэнтаў у сферу навуковай дзейнасці.

Навукова-даследчая работа студэнтаў ажыццяўляецца на кафедры як у вучэбны, так і ў пазавучэбны час.
У вучэбны час навукова-даследчая работа студэнтаў інтэграваная ў навучальны працэс і арганізавана па наступных асноўных формах:
самастойная праца студэнтаў па пэўнай тэматыцы пры падрыхтоўцы і выступленні з дакладамі, рэфератамі і навуковымі паведамленнямі на практычных і семінарскіх занятках;
выкананне курсавых работ з элементамі навуковай навізны ў рамках дысцыплін, замацаваных за кафедрай;
падрыхтоўка дыпломных работ і магістарскіх дысертацый.

У па-за вучэбны час асноўнымі формамі арганізацыі навукова-даследчай работы студэнтаў з'яўляецца:

  • падрыхтоўка навукова-даследчых работ для ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і алімпіядах;
  • падрыхтоўка студэнтамі навуковых артыкулаў, тэзісаў і дакладаў для ўдзелу ў рэспубліканскіх, міжвузаўскіх і міжнародных канферэнцыях;
  • публікацыя артыкулаў, падрыхтаваных студэнтамі, у розных навуковых і навукова-практычных часопісах;
  • удзел студэнтаў у міжнародных навукова-практычных семінарах і моўных школах, якія праводзяцца сумесна з замежнымі ВНУ-партнёрамі;
  • удзел студэнтаў у арганізацыі і правядзенні алімпіяды па фінансавай пісьменнасці для школьнікаў.

Вынікі даследаванняў студэнтаў, якія прадстаўляюцца на розныя конкурсы і алімпіяды, а таксама студэнцкія канферэнцыі пастаянна адзначаюцца дыпломамі і граматамі як унутры краіны, так і за яе межамі.
У мэтах каардынацыі навукова-даследчай работы студэнтаў з 2012 года пры кафедры арганізавана і функцыянуе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Банкір». Дзейнасць лабараторыі накіравана на актывізацыю навукова-даследчай работы студэнтаў і павышэнне яе выніковасці, навучанне студэнтаў асновам навукова-даследчай і творчай работы, правядзенне навукова-даследчай работы ў рамках тэматычных напрамкаў лабараторыі, арганізацыю практычнага выкарыстання вынікаў навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў.
Адказная за навукова-даследчую работу студэнтаў Ігнацьева Алена Сцяпанаўна.