Віншуем футбольную каманду ўніверсітэта з паспяховым выступленнем на Рэспубліканскай універсіядзе па міні-футболе!

З 01-05 сакавіка 2021 года ў Мінску праходзіла Рэспубліканская ўніверсіяда - 2021 па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд.

Усе гульні, праведзеныя нашай камандай, скончыліся пераканаўчымі перамогамі зборнай Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта:

ПалесДУ - Акадэмія МУС (8: 1);

ПалесДУ - Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (5: 3);

Паўфінал: ПалесДУ - Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхналагічны ўніверсітэт (6: 0);

Фінал: ПалесДУ - Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (7: 3).

Зборную каманду ўніверсітэта складаюць студэнты факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця: Ладыга А., Саўкоў Е., Ляшкевіч В., Быцко А., Каляда Е., Кісель Д., Сярогін Д., Малайчук Б., Каляда Н.

Галы ў матчах (усяго):

Каляда Мікалай - 16;

Каляда Яўген - 4;

Ладыга Аляксандр - 2;

Саўкоў Яўген - 1.

Такім чынам, наша каманда заняла 1 месца ў падгрупе Б і ў наступным годзе будзе гуляць у падгрупе А, спаборнічаючы з 10 наймацнейшымі студэнцкімі камандамі па міні-футболе.

Рыхтаваў зборную каманду ўніверсітэта асістэнт кафедры фізічнай культуры і спорту Філіпскі А.Ю.

Віншуем каманду і іх трэнера з паспяховым выступленнем,

жадаем моцнага здароўя і новых перамог!