«Шчодрая Масленіца Палесся»

Масленіца - самае вясёлае свята з народнымі гуляннямі, песнямі, гульнямі, які звязаны з провадамі зімы і радасным чаканнем надыходзячага цяпла - вясны.

Масавыя гулянні ў гонар Масленіцы і праводзінаў зімы зладзілі студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта 11 сакавіка, у, так званы, разгульны чацвер. Па павер'ях нашых продкаў, хто адгуляў масленіцу з запалам і весялосцю, таго чакае не менш насычаны і плённы год. Ва ўнутраным дворыку навучальнага корпуса №1 Масленіца «сустракала» гасцей шумна і з водарам бліноў. Тэатралізаванае прадстаўленне, конкурсы і спартыўныя спаборніцтвы, арганізаваныя каардынацыйным студэнцкім саветам, студэнцкім прафсаюзным камітэтам і першаснай арганізацыяй БРСМ ПалесДУ сабралі на свята мноства гасцей.