Шлях да духоўнасці

18 сакавіка ў бібліятэцы адбылася сустрэча-гутарка з кіраўніком аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Пінскай епархіі, пратаіерэем Віктарам Сачкоўскім, у рамках Дня праваслаўнай кнігі. На сустрэчы прысутнічалі студэнты факультэта эканомікі і фінансаў: групы 18БД-1, 18БД-2, 18Ф-1. Айцец Віктар цікава і даступна распавёў прысутным пра значэнне веры ў духоўным і свецкім жыцці, як яна важная ў наш няпросты час. Ён акрэсліў асаблівую ролю праваслаўнай літаратуры ў жыцці кожнага чалавека, у маральным выхаванні людзей, у далучэнні да хрысціянскіх і агульначалавечых каштоўнасцяў. Вера з'яўляецца адной з галоўных установак асобы, тым стрыжнем, які пранізвае ўсё чалавечае жыццё. Для лепшага разумення праваслаўя заўсёды дапаможа духоўная літаратура. У бібліятэцы на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры маецца шырокі фонд праваслаўнай літаратуры, усе жадаючыя заўсёды могуць з ім азнаёміцца.