У дапамогу дыпломнаму праектаванню

З 23 сакавіка па 23 красавіка 2021 г. бібліятэка Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіць Месячнік дыпломнікаў.

У праграме:

• тэматычная выстава-прагляд падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па спецыяльнасцях, навуковых і перыядычных выданняў, метадычных рэкамендацый па напісанні і афармленні дыпломных работ, статыстычных зборнікаў;

• кансультацыі па пошуку інфармацыі па тэме дыпломнай працы ў айчынных і замежных базах дадзеных, базы дадзеных уласнай генерацыі, у сістэме «Кансультант +», электронным каталогу;

• кансультацыі па афармленні бібліяграфічных спісаў літаратуры і спасылак да дыпломных прац.

Месца правядзення:

- навучальны корпус №1, чытальная зала - для студэнтаў-выпускнікоў інжынернага факультэта спецыяльнасці "Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў фінансава-крэдытнай сістэме".

- навучальны корпус №3, чытальная зала і зала электронных рэсурсаў - для студэнтаў-выпускнікоў інжынернага факультэта спецыяльнасцяў «Тэхналогія перапрацоўкі рыбнай прадукцыі» і «Ландшафтнае праектаванне»; біятэхналагічнага факультэта і факультэта эканомікі і фінансаў.

- чытальныя залы ў навучальных карпусах №1 і №3, зала электронных рэсурсаў - для студэнтаў-выпускнікоў факультэта эканомікі і фінансаў.