Студэнты інжынернага факультэта ЎТЭМЕ

24 сакавіка для студэнтаў інжынернага факультэта адкрыў свае дзверы інтэлектуальны клуб УТЭМЕ, які функцыянуе на базе філіяла кафедры інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм ТАА «Крэатыўная студыя Аніка». Студэнты змаглі акунуцца ў дзіўны свет настольных гульняў, а таксама паспрабаваць свае сілы ў інтэлектуальнай гульні «Мафія». У завяршэнне вечара прагучалі віншаванні дырэктара ТАА «Крэатыўная студыя Аніка» - Ніканава Андрэя Аляксандравіча,  былі ўручаны падарункі самым актыўным гульцам.