Колер настрою - зялёны!

А колер настрою сапраўды «зялёны», таму што вясна ўступае ў свае правы, ажывае прырода, з'яўляецца першая зялёная трава. Мы пачынаем прыводзіць у парадак садовыя ўчасткі, прыхарошваем тэрыторыі, высаджваем дрэвы і кусты. Самы час прадставіць вашай ўвазе кніжна-ілюстрацыйную выставу "Садова-паркавае і ландшафтнее будаўніцтва», арганізаваную на абанеменце вучэбнай літаратуры (вучэбны корпус №3, к. 3214). Тут прадстаўлены выдатныя падручнікі і часопісы, якія дапамогуць студэнтам Інжынернага факультэта, якія выбралі спецыяльнасць Садова-паркавае будаўніцтва ў вучобе і на практычных занятках. Кнігі карысныя гэтак жа для кветкаводаў, садоўнікаў, агароднікаў, ландшафтных дызайнераў і праекціроўшчыкаў.
Прыходзьце, будзем рады!