![](/sites/default/files/styles/n/public/2021-04/%D0%9B%D0%BE%D0%B3%D0%BE%D1%82%D0%B8%D0%BF%D1%8B%202.jpg?itok=uJB01AUW)
8 красавіка 2021 года студэнтка 3 курса спецыялізацыі «Банкаўская справа» - Дар'я Аляксандраўна Велесевіч - выступіла ў якасці спікера пленарнага пасяджэння Міжнароднай канферэнцыі ВНУ-партнёра, Інстытута банкаўскіх тэхналогій і бізнесу (Львоў, Украіна) Універсітэта банкаўскай справы: XXІ International scientific conference of young researchers , postgraduate students and students «ISSUES OF DEVELOPING FINANCIAL AND CREDIT SYSTEM».
Вынікі даследавання былі высока ацэненыя аргкамітэтам канферэнцыі і ўключаны ў праграму пленарнага пасяджэння. Тэмай дакладу выступілі пытанні даверу ў развіцці эканомікі і параўнанне ўзроўняў даверу ў Беларусі і Украіне. Рабочай мовай канферэнцыі была англійская. Фармат выступленняў: дыстанцыйны.
Дзякуем Дар'ю за актыўную даследчую цікавасць, высокія публікацыйныя паказчыкі і жадаем поспехаў ва ўсіх жыццёвых праявах!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии