«Падары кнігу з аўтографам»

Працягваецца акцыя «Падары кнігу з аўтографам», да якой далучыўся яшчэ адзін неабыякавы чытач. Гэта студэнтка, якая скончыла наш універсітэт, Ларывоненка Марына, стараста групы 17БД-1з, якая жыве і працуе ў горадзе Барысаве. Аб нашай акцыі даведалася з сацыяльнай сеткі "ВКонтакте" ў групе «Бібліятэка ПалесДУ». Марына Аляксандраўна даслала па пошце дзве кнігі: «Афарызмы, прытчы і думкі вялікіх» і «Цытадэль» Антуана дэ Сэнт-Экзюперы. На фарзацы яна пакінула пажаданні будучым чытачам гэтых кніг. Бібліятэкары выказваюць падзяку Марыне Аляксандраўне за ўважлівасць і спагадлівасць, жадаюць ёй дабра і запрашаюць чытачоў на абанемент навуковай і мастацкай літаратуры за кніжнымі навінкамі. Акцыя бестэрміновая і яна працягваецца.