26 красавіка 2021 году спаўняецца 35 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС і пачатку ліквідацыі яе наступстваў. Аварыя стала найбуйнейшай у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофай, якая закранула мільёны людзей, перайначыла лёсы больш за 600 тысяч ліквідатараў.
На навучальным абанеменце (корпус №3 аўд. 3214) прадстаўлена выстава «Экалогія. Бяспека. Жыццё», на якой закранута тэма радыяцыйнай бяспекі.
Пры падтрымцы Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый з 2004 года сусветнай супольнасцю ў гэты дзень у памяць аб подзвігу людзей, якія ўсталі жывым шчытом на шляху разбушаванага атама, адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў радыяцыйных аварый і катастроф.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии