Фруктовы сад заклалі ў ПалесДУ

22 красавіка на вучэбна-вопытным участку біятэхналагічнага факультэта, размешчанага ў вёсцы Пінкавічы, быў закладзены фруктовы сад. Пры ўдзеле прадстаўнікоў усіх факультэтаў, а таксама студэнцкага актыву Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, былі высаджаны яблыні, грушы, слівы, вішні і Кізіл. Мерапрыемства праведзена ў рамках святкавання 15-годдзя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.