23 красавіка установу адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» наведалі Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Селіверстаў Юрый Міхайлавіч, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Шулейка Юрый Вітольдавіч і Гарадзецкі Дзмітрый Мікалаевіч, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама. У рамках наведвання адбылася сустрэча са студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім саставам універсітэта, а таксама знаёмства з матэрыяльна-тэхнічнай і навуковай базай універсітэта.
Губернатар Брэсцкай вобласці Юрый Вітольдавіч Шулейка адзначыў, што Палескі дзяржаўны ўніверсітэт - тая ВНУ, якая сумяшчае ў сабе ўсё новае і інавацыйнае, а таксама адзначыў, што ўніверсітэт выпускае спецыялістаў па найбольш запатрабаваных спецыяльнасцях. Ю.В. Шулейка распавёў пра сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці і адзначыў, што яна з'яўляецца адной з перадавых, наймацнейшым лагістычным плячом, асноўным экспарцёрам малочнай, мясной прадукцыі. Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Селіверстаў Юрый Міхайлавіч выступіў з дакладам пра становішча спраў у фінансавай сферы, сацыяльна-эканамічнае становішча краіны, бюджэт краіны, крыніцы паступлення сродкаў у бюджэт, спосабы размеркавання і выкарыстаня грашовых сродкаў.
Юрый Міхайлавіч распавёў на аснове чаго фарміруецца бюджэт, які аб'ём сродкаў укладваецца ў ахову здароўя, адукацыю. Юрый Міхайлавіч падкрэсліў, што Палескі дзяржаўны ўніверсітэт гарманічна спалучае ў сабе адукацыю, занятак спортам і ўмовы пражывання.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии