26 красавіка 2021 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча студэнтаў факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця і ліцэістаў ПалесДУ з беларускімі спартсменкамі , легендамі беларускага спорту Кацярынай Анатолеўнай Карстэн і Юліяй Валянцінаўнай Бічык.
Карстэн Кацярына Анатольеўна - першая двухразовая алімпійская чэмпіёнка (1996, 2000 г.) у гісторыі незалежнай Беларусі; шасціразовая чэмпіёнка свету (1997 г., 1999 г., 2005-2007, 2009) у веславанні на адзіночцы. Заслужаны майстар спорту СССР (1992). Першы ў гісторыі поўны кавалер беларускага ордэна Айчыны (2008).
Бічык Юлія Валянцінаўна - бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2004 (Афіны) і гульняў 2008 года (Пекін), Чэмпіёнка свету 2007 (Мюнхен) 2008 (Лінц). Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету 2001, 2003 гадоў, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2002, Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2008 г., Уладальніца Кубка свету 2002, сярэбраны прызёр Кубка свету 1998 года, 1999 года, 2000 гадоў.
На сустрэчы таксама прысутнічалі: Марыніч Т. У., дэкан ФАЗЛЖ, Карогвіч Н. В., зам дэкана ФАЗЛЖ , Жураўскі А. Ю., Марыніч В. В., Фадзееў В.В.
Госці распавялі пра сябе, як яны прыйшлі ў акадэмічную грэблю, паміж якімі відамі спорту давялося выбіраць і чаму абралі менавіта гэты від спорту, успаміналі свае самыя значныя перамогі.
У гэты ж дзень з легендарнымі спартсменкамі сустрэўся рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай В.І. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з праходзячымі на базе ўніверсітэта вучэбна-трэніравальнымі зборамі Нацыянальнай каманды па веславанні акадэмічным, развіцці дзіцяча-юнацкага спорту ў Пінску, праблемах, якія ўзнікаюць пры падрыхтоўцы юных весляроў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии