На званне «Чалавек года Брэстчыны» ў галіне аховы здароўя была намінаваная вопытны, кваліфікаваны спецыяліст і таленавіты кіраўнік, які ўзначальвае галіновую лабараторыю «Лангітудынальныя даследаванні» Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта - Лебедзь Таццяна Леанідаўна. У маі 2020 года згодна загаду Міністра аховы здароўя галіновая лабараторыя «Лангітудынальных даследаванняў» на чале з Лебедзь Т.Л. прыняла актыўны ўдзел у барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй, запусціўшы ПЦР-дыягностыку віруса ў Пінскім рэгіёне.
29 красавіка 2021 года на Савеце ўніверсітэта рэктарам ПалесДУ Дунаем В.І. Таццяне Леанідаўне была ўручана заслужаная медаль «За самаадатную барацьбу з пандэмiяй "COVID-19"».
Віншуем Таццяну Леанідаўну з узнагародай і жадаем здароўя, поспехаў, новых перамог і адкрыццяў!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии