Перамога студэнта ПалесДУ ў адкрытым конкурсе патрыятычнай песні «Моладзь і час: подзвіг у імя будучыні»

Віншуем саліста народнай студыі эстраднай песні «Гукі часу» (кіраўнік Гарбачэўская Вольга Уладзіміраўна) Дзмітрыя Чыжыка з узнагародай за ўдзел у адкрытым конкурсе патрыятычнай песні «Моладзь і час: подзвіг у імя будучыні», які адбыўся ў маі ў горадзе Брэсце.

Конкурс праводзіўся сярод дзяцей і моладзі дзяржаўных устаноў адукацыі і дзяржаўных устаноў культуры Брэсцкай вобласці на базе ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна».

Віншуем з заслужанай узнагародай! ​​​​​​​