Пералік дзеючых дагавароў аб міжвузаўскім супрацоўніцтве
Універсітэт мае 50 дзеючых пагадненняў аб супрацоўніцтве з замежнымі ўстановамі адукацыі і іншымі арганізацыямі. Найбольш паспяхова развіваюцца партнёрскія сувязі з ВНУ Расіі, Украіны і Нямеччыны.
Штогод на базе ўніверсітэта праходзіць некалькі міжнародных канферэнцый і семінараў. Сярод іх Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Навуковы патэнцыял моладзі - будучыні Беларусі», Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па пытаннях банкаўскай эканомікі «Банкаўская сістэма: ўстойлівасць і перспектывы развіцця», Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Устойлівае развіццё эканомікі: стан, праблемы, перспектывы », Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Здароўе для ўсіх ».
У рамках супрацоўніцтва з Нямецкім федэральным банкам групы студэнтаў ПалесДУ штогод здзяйсняюць паездкі ў Германію для ўдзелу ў навучальных семінарах па спецыяльнасці «Банкаўская справа».
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт падтрымлівае рэгулярныя кантакты з Германскай службай акадэмічных абменаў DAAD, універсітэтам прыкладных навук Нямецкага федэральнага банка (г.Хахенбург), Нямецкім інстытутам ім. Гётэ і Інстытутам нямецкіх даследаванняў пры Цэнтры міжнародных даследаванняў (г. Мінск).
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт рэгулярна прымае ў сябе гасцей з Германіі, нямецкіх прафесараў, якія чытаюць лекцыі для студэнтаў і выкладчыкаў на нямецкай мове.