Віншуем пераможцаў міжнароднай алімпіяды-дыктоўкі «DICTATION NSTU 2021» (анлайн)!

29 красавіка студэнты ўсіх курсаў спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» актыўна прынялі ўдзел у міжнароднай алімпіядзе-дыктоўцы (анлайн) «Dictation NSTU 2021» на англійскай мове. Мерапрыемства «Крэатыўная эканоміка ў мэтах устойлівага развіцця (Creative Economy for Sustainable Development) было арганізавана Навасібірскім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам. Мэты алімпіяды заключаліся  ў тым, каб развіць навыкі працы з інфармацыяй на англійскай мове (у вуснай і пісьмовай форме), а таксама ўдасканаліць навыкі разумення аўдыруемого тэксту, выкарыстоўваючы рэсурсы сучасных інфармацыйных тэхналогій; павысіць узровень акадэмічнай пісьменнасці; пашырыць цікавасць да міжнародных культурным дат і падзей.

 Пераможцы атрымалі дыпломы:

 

Пісулін Сяргей - 1 месца сярод студэнтаў 1 курса лінгвістычных напрамкаў

Мяцёлкіна Ганна - 2 месца сярод студэнтаў 1 курса лінгвістычных напрамкаў

Хамічэнка Ксенія - 3 месца сярод студэнтаў 1 курса лінгвістычных напрамкаў

Паўлава Крысціна - 1 месца сярод студэнтаў 2 курса лінгвістычных напрамкаў

Дарашэвіч Ангеліна - 2 месца сярод студэнтаў 2 курса лінгвістычных напрамкаў

Скварнік Таццяна - 2 месца сярод студэнтаў 2 курса лінгвістычных напрамкаў

Велясевіч Надзея - 3 месца сярод студэнтаў 3-4 курсаў лінгвістычных напрамкаў

Выкладчыкі, якія падрыхтавалі ўдзельнікаў алімпіяды, атрымалі лісты падзякі: Жылевіч В.Ф., Ізотава Л.А., Каржаневіч Ю.В., Калаур І.Ю., Кульбеда А.А., Арашкевіч І.М.

Мы ад усёй душы віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам і арганізаттарам.