22 чэрвеня 2021 года Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прымаў прадстаўнікоў Кітайскай Народнай Рэспублікі ў асобе дырэктара ТАА «Эмі Інтэрнэшнл» Ван Сяомэн (дэпутат Камітэта па справах кітайскіх эмігрантаў Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, генеральны сакратар Асацыяцыі кітайскіх эмігрантаў у Беларусі), намесніка дырэктара Ван Цынфэн, менеджара па працы з кліентамі Чэнь Бо, памочніка дырэктара Гюндюз Анастасіі. У ходзе візіту госці пазнаёміліся з інфраструктурай Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, наведалі беларуска-кітайскі цэнтр, атрымалі інфармацыю аб адукацыйных і навуковых магчымасцях нашага ўніверсітэта.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии