У моладзевай сталіцы 2021 года - г. Гродна 21 чэрвеня 2021 года адбыўся рэспубліканскі студэнцкі лёгкаатлетычны забег «На старт, моладзь!», у якім прынялі ўдзел каманды студэндаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборная каманда УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» была прадстаўлена 17 студэнтамі і прадстаўніком каманды - асістэнтам кафедры фізічнай культуры і спорту ФАЗЛЖ Дронавай Верай Міхайлаўнай. Урачыстая цырымонія адкрыцця забегу з наступным масавым стартам адбылася на стадыёне ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы». Усе ўдзельнікі забегу, якія завяршылі ўсталяваную дыстанцыю, былі ўзнагароджаны памятнымі медалямі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии