З 15 сакавіка па 22 мая 2021 года кафедра маркетынгу, факультэт бізнесу і права УА «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія» праводзіла III Міжнародны моладзевы конкурс рэкламы «GOLDEN WHEATS » сярод студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў ВНУ, навучэнцаў каледжаў, школ.
Мэта правядзення конкурсу - развіццё творчых здольнасцяў студэнтаў, навучэнцаў каледжаў і школ, набыццё і развіццё навыкаў стварэння гатовых прадуктаў рэкламы і PR з мэтай замацавання тэарэтычных ведаў і назапашвання практычнага вопыту работы ў сферы маркетынгавых камунікацый.
Студэнты 1 курса факультэта эканомікі і фінансаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта групы 20 МПП-1 Каспярук Андрэй, Чалей Андрэй і Шыманская Анастасія, пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры міжкультурных камунікацый Мацкевіч Вікторыі Мікалаеўны, прынялі актыўны ўдзел у конкурсе, па выніках якога яны былі ўзнагароджаны сертыфікатамі, а Шыманская Анастасія была адзначана дыпломам 3 ступені ў намінацыі «Рэклама прадпрыемства (прадукцыі)».
Віншуем з паспяховым удзелам!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии