Важнасць такой спецыяльнасці ў сучасным свеце няварта адмаўляць. Перавага штучных кампанентаў у гарадскім асяроддзі відавочна. З-за гэтага падтрыманне балансу паміж прыроднымі натуральнымі і сінтэтычнымі кампанентамі становіцца ўсё больш складана. Ландшафтны дызайн мае асаблівае значэнне, калі гаворка ідзе пра стварэнне сапраўды здаровага навакольнага асяроддзя.
Будучы спецыяліст атрымае кваліфікацыю «Інжынер садова-паркавага будаўніцтва». Гэта значыць, што ён набудзе веды і вопыт у галіне ландшафтнага праектавання, азелянення і добраўпарадкавання навакольнага асяроддзя, а таксама распрацоўкі праектаў ландшафтнага дызайну экалагічнай накіраванасці.
Студэнты набору 2021 года будуць навучацца згодна з абноўленым вучэбным планам, які змяшчае спецыяльныя дысцыпліны:
⦁ Геаінфармацыйныя сістэмы (ГІС) у ландшафтнай архітэктуры;
⦁ Ландшафтная арганізацыя аб'ектаў экалагічнага турызму;
⦁ Камп’ютарныя тэхналогіі ў ландшафтным праектаванні;
⦁ Планіроўка і забудова населеных месцаў;
⦁ Інжынернае добраўпарадкаванне і зялёнае будаўніцтва;
⦁ Асновы праектавання малога саду;
⦁ Фітадызайн;
⦁ Сістэмы азелянення населеных месцаў і інш.
Акрамя таго, пачынаючы з 1 курса вучэбным планам прадугледжаны навучальныя практыкі па спецыяльных дысцыплінах, на якіх студэнты замацоўваюць атрыманыя на вучэбных занятках тэарэтычныя веды.
Выпускнікі могуць працаваць у арганізацыях, якія займаюцца праектаваннем аб'ектаў азелянення і добраўпарадкавання населеных пунктаў і прыватных тэрыторый, у батанічных садах, гадавальніках, аранжарэях, лесапарках, парках, кветкаводчых гаспадарках, студыях фларыстыкі, на прадпрыемствах і ў арганізацыях Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Магчымыя пасады: ландшафтны дызайнер, ландшафтны архітэктар, спецыяліст па праектаванні зялёных аб'ектаў, начальнік участка добраўпарадкавання і азелянення, майстры па добраўпарадкаванні, майстар участка азелянення, майстар лесу.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии