Сёлета Палескі дзяржаўны ўніверсітэт адзначае сваё 15-годдзе. За гэтыя гады самая маладая ВНУ краіны дасягнула высокіх вынікаў у розных сферах дзейнасці дзякуючы прафесіяналізму сваіх супрацоўнікаў. Большасць выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў універсітэта - доктары і кандыдаты навук, навуковыя распрацоўкі якіх у сферы біятэхналогій, інфармацыйных тэхналогій, фінансавых рынкаў, кластарнага будаўніцтва, навукова-метадычнага і медыка-біялагічнага забеспячэння падрыхтоўкі спартсменаў у алімпійскіх відах спорту, вядомыя не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии