Мы, беларусы, - адзіны народ

У нашай краіне 17 верасня ўпершыню будзе адзначацца Дзень народнага адзінства. Абраная дата звязана з ключавой падзеяй - уз'яднаннем Заходняй Беларусі з БССР. У сувязі з гэтым у чытальных залах бібліятэкі (навучальныя карпусы №1 і №3) экспануюцца кніжныя выставы «Разам мы - Беларусь!» і «У адзінстве народа - адзінства краіны», на якой прадстаўлены кнігі, перыядычныя выданні, якія адлюстроўваюць гістарычны лёс беларускага народа. Вывучэнне гістарычных дакументаў дазваляе не толькі ўзнавіць сапраўдную карціну мінулага, але і зразумець сэнс падзей, якія адбываюцца, іх ўзаемасувязь і ўзаемаабумоўленасць

17 верасня 1939 года адбылася падзея, што стала адной з самых знамянальных вехаў гісторыі Беларусі. Чырвоная армія ўступіла на тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Польскія войскі адступалі, практычна не аказваючы супраціву перавышаючым сілам Чырвонай арміі. Ужо да пачатку кастрычніка былыя «крэсы всходне» (Усходнія Крэсы) сталі савецкай тэрыторыяй. Паход Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь меў для беларускага народа вялікае значэнне, паколькі аб'яднанне ўсходніх і заходніх тэрыторый у адзінай дзяржаве стварала перадумовы для будаўніцтва новага жыцця. 14 лістапада 1939 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Пасля ўз'яднання з БССР на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўводзілася новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне: ўтвораны вобласці, раёны сельскія саветы. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася да 225,7 тыс. кв. км, а насельніцтва - у 2 разы і склала 10,2 млн чалавек. Ва ўмовах распачатай Другой сусветнай вайны насельніцтва гэтых тэрыторый на кароткі час апынулася пад абаронай савецкай дзяржавы. Пасля вызвалення заходніх абласцей БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў было працягнута фарміраванне савецкіх і партыйных органаў, пад кіраўніцтвам якіх пачалася праца па аднаўленні народнай гаспадаркі.

Падзеі той восені да гэтага часу бударажаць розумы інтэлектуалаў. Але факт застаецца фактам: мы, беларусы, адна вялікая сям'я, якая жыве ў сваёй краіне.

Жаданне жыць у згодзе і быць шчаслівымі аб'ядноўвае нас.

Зямля і гісторыя аб'ядноўвае наш народ.