Урачысты канцэрт, прысвечаны Дню ведаў

У рамках мерапрыемстваў з нагоды Дня ведаў і пачатку навучальнага года, а таксама 15-годдзя ПалесДУ, адбыўся ўрачысты канцэрт. Універсітэт прымаў віншаванні, пажаданні і падарункі ад ганаровых гасцей і партнёраў. Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Старавойтава Ірына Анатольеўна прадставіла віншавальны ліст  Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Карпенка Ігара Васільевіча, у якім былі выказаныя шчырыя пажаданні росквіту і поспеху ўніверсітэту.

Многія супрацоўнікі ўніверсітэта былі ўдастоены грамат, якія былі ўручаны: начальнікам галоўнага ўпраўлення персаналу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Мальцэвічам Валерыем Мінавічам, начальнікам галоўнага ўпраўлення адміністрацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Пятровічам Анатолем Міхайлавічам, старшынёй абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Дашкевічам Вячаславам Васільевічам, старшынёй пінскага гарадскога Савета дэпутатаў Лемяшэўскім Лявонціем Антонавічам, начальнікам Пінскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, падпалкоўнікам міліцыі Сярэдзічам Ігарам Іванавічам.

 Нагрудным знакам «Выдатнiк адукацыi» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Цвірко Лідзія Сяргееўна прафесар кафедры біятэхналогіі, доктар біялагічных навук, прафесар.

Акрамя таго, узнагароды, граматы і падзякі атрымалі: Залатарова  В. А. ,  Хмель В. А.,  Ржэўская Т.А., Лазюк В. А.,  Друк В. Ю.,  Янкоўскі І. А.,  Новік А. К.,  Яровіч А. М., Макарушка У.У.,  Горыш І.У.,  Кандыдатава В.І.,  Штэпа У.М., Чэшчэвік В. Т., Кручынскі М.Г., Сінкевіч А.І., Сац С.А., Раманава В. Я., Еўчык В.Ф., Жарыніна А. У., Зборына І. М., Ліра Н. М., Жыдзецкі А. С., Тыльковіч М. Ф., Грышко А. У., Марыніч Т.У., Касцюк А.А., Філіпенка В. С., Коржыч У. П., Коржыч Н. І., Завадскі Л. І., Буйніцкая С. В., Тарансе І. Д., Ліра С.А..