20 верасня ў рамках святкавання Міжнароднага дня студэнцкага спорту ў ПалесДУ прайшла серыя спартыўных мерапрыемстваў.
У гэты дзень адбыўся матч па міні-футболе сярод дзяўчат. Сустрэліся каманды студэнтак 1-2 курсаў і студэнткі 3-4 курсаў. З лікам 3: 5 перамаглі старэйшыя суперніцы.
А ў матчавай сустрэчы па баскетболе са значнай перавагай перамагла каманда студэнтаў 1-2 курсаў, супернікамі якіх у гэтым матчы былі студэнты 3-4 курсаў універсітэта.
У басейне спартыўнага комплексу прайшла адкрытая сілавая трэніроўка ў вадзе «Aqua Power». Падчас гэтага віду трэніроўкі адбываецца агульнае ўмацаванне арганізма, фарміруецца прыгожае, падцягнутае цела, умацоўваюцца асноўныя цягліцавыя групы, адбываецца паляпшэнне працы сардэчна - сасудзістай і дыхальнай сістэмы, развіваецца сіла, цягавітасць, павышаецца каардынацыя рухаў.
Завяршыліся мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню студэнцкага спорту, майстар-класам па калістэніцы, які прайшоў у гімнастычнай зале ўніверсітэта. Калістэніка - гэта методыка фізічнай трэніроўкі, у якой выкарыстоўваюцца практыкаванні з пераадоленнем вагі ўдзельнікаў трэніроўкі. Асноўны акцэнт робіцца на работу, якая прадугледжвае пераадоленне вагі ўласнага цела, якое выконваюцца для выхавання сілавых здольнасцяў.
Вядзіце здаровы лад жыцця, займайцеся спортам!
Прывівайце карысныя звычкі! І тады вы абавязкова дасягніце мэтаў, якія здаваліся недасягальнымі!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии