22 верасня адбылася сустрэча студэнтаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта з прадстаўнікамі органаў унутраных спраў.
Інфармацыйную бяседу па прафілактыцы кіберзлачынстваў правялі Рынгевіч Аляксандр Казіміравіч, начальнік Упраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Брэсцкага аблвыканкама, падпалкоўнік міліцыі, Ластоўскі Аляксандр Андрэевіч, старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах Галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці МУС РБ, падпалкоўнік міліцыі, Амяльковіч Рыгор Рыгоравіч, старшы оперупаўнаважаны групы па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Пінскага ГАУС, маёр міліцыі.
Рынгевіч Аляксандр Казіміравіч агучыў статыстыку ўчыненых злачынстваў у лічбавай прасторы ў адносінах да грамадзян Рэспублікі Беларусь, расказаў студэнтам пра віды кіберзлачынстваў, пра асаблівасці, спецыфіку і сцэнарыі паводзін зламыснікаў у сетцы Інтэрнэт. Апісаў самыя распаўсюджаныя алгарытмы дзеянняў злачынцаў і заклікаў студэнтаў данесці гэтую інфармацыю да больш старэйшага пакалення.
Выкарыстоўваючы гульнявую форму, Ластоўскі Аляксандр Андрэевіч разам са студэнтамі прааналізаваў іх паводзіны ў анлайн прасторы, ацаніў правільнасць дзеянняў у небяспечных сітуацыях і даў практычныя парады па забеспячэнні бяспекі асабістых дадзеных у сацсетках і мабільных дадатках.
Амяльковіч Рыгор Рыгоравіч праінфармаваў студэнтаў аб тым, куды трэба звяртацца тым, хто стаў ахвярай кібермахляроў.
Кіберзлачыннасць з'яўляецца новай і адной з форм злачыннасці, якая хутка развіваецца. Сетка інтэрнэт стала практычна незаменным сродкам штодзённай сувязі і абмену інфармацыяй па ўсім свеце, і злачынцы не могуць гэтым не карыстацца. Два мільярды карыстальнікаў інтэрнэту па ўсім свеце ствараюць ідэальнае асяроддзе для здзяйснення злачынстваў, дзе можна дзейнічаць ананімна і атрымліваць доступ да любой персанальнай інфармацыі, якую мы, жадаючы таго ці не, размяшчаем у сеткі. У апошнія гады бяспека ў сетцы інтэрнэт падвяргаецца больш сур'ёзным пагрозам, і ад злачынстваў у глабальнай кіберпрасторы пакутуюць больш за 431 мільён дарослых карыстальнікаў.
Памятайце!
Уважлівыя і беражлівыя адносіны да сваіх уліковых і персанальных дадзеных дапаможа абараніцца ад зламыснікаў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии