Сустрэча студэнтаў і супрацоўнікаў ПалесДУ з Пінскім міжраённым пракурорам Пазьняком Дзмітрыем Сяргеевічам

23 верасня Палескі дзяржаўны ўніверсітэт наведаў Пінскі міжраённы пракурор, саветнік юстыцыі Пазняк Дзмітрый Сяргеевіч, які правёў інфармацыйную гутарку са студэнтамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта . Дзмітрый Сяргеевіч азнаёміў прысутных са структурай органаў пракуратуры, іх кампетэнцыяй і задачамі. Ім былі агучаны асноўныя пытанні, якія стаяць перад праваахоўнымі органамі, а таксама стан злачыннасці ў Пінскім рэгіёне.

Разглядаючы актуальныя праблемы, а менавіта рост злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў, Дзмітрый Сяргеевіч заклікаў моладзь весці і папулярызаваць здаровы лад жыцця, які дапаможа спыніць многія падобныя правапарушэнні. Закранаючы тэму кіберзлачыннасці, Пінскі міжраённы пракурор вылучыў асноўнае правіла бяспекі ў гэтай сферы: нікому і ніколі не паведамляць персанальныя дадзеныя карткі, калі вы не ўпэўненыя ў крыніцы або пасярэдніка.

У заключэнне, рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч выказаў удзячнасць за адкрыты дыялог і падзякаваў госцю за супрацоўніцтва і інфарматыўную, змястоўную гутарку.