З 5 па 10 верасня 2021г. у г. Мінск РЦАП «Стайкі» прайшло Першынство Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы сярод моладзі да 23 гадоў.
Студэнт Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, спецыяльнасці спартыўна-педагагічная дзейнасць, Грудовік Уладзіслаў, майстар спорту па цяжкай атлетыцы заняў ганаровае 3-е месца (рывок 131, штуршок 151, сума дваяборства - 282).
Віншуем пераможцу і жадаем новых рэкордаў і дасягненняў!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии