Факультэт эканомікі і фінансаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, ажыццяўляючы падрыхтоўку спецыялістаў для банкаўскай сферы, актыўна супрацоўнічае з вядучымі банкамі Рэспублікі Беларусь. Адным з такіх партнёраў з вопытам паспяховага шматгадовага ўзаемадзеяння з'яўляецца першы экалагічны банк - ААТ «Белінвестбанк».
Штогод студэнты факультэта эканомікі і фінансаў выкарыстоўваюць у якасці базы вытворчай і пераддыпломнай практыкі філіялы ААТ «Белінвестбанка» па ўсёй рэспубліцы, дзе яны атрымліваюць унікальную магчымасць «прэзентаваць» сябе патэнцыйнаму наймальніку раней сваіх сакурснікаў-канкурэнтаў. Лепшыя з практыкантаў запрашаюцца ў дружную каманду супрацоўнікаў банка.
6 кастрычніка 2021 года начальнік ЦБУ№406 ААТ «Белінвестбанк» г. Пінск Д.А. Боговіч і намеснік начальніка ЦБУ№406 ААТ «Белінвестбанк» г. Пінск С.В. Лінкевіч ўрачыста ўручылі студэнтам імянныя сертыфікаты, якія даюць іх уладальнікам права на першачарговае праходжанне практыкі ў філіялах ААТ «Белінвестбанк». Атрымальнікі сертыфікатаў - 10 лепшых студэнтаў 4 курса факультэта эканомікі і фінансаў: яны маюць высокі сярэдні бал (9 і больш), актыўна займаюцца навукова-даследчай працай.
Дадзенае мерапрыемства з'яўляецца адным з накірункаў праграмы «Капіталізацыя асабістага брэнда», якая рэалізуецца ААТ «Белінвестбанк». Мэта праекта па падтрымцы маладых талентаў у банкаўскай сферы - даць студэнту магчымасць свядома падысці да выбару будучага працадаўцы, адчуць сваю каштоўнасць як маладога спецыяліста і вынікова прэзентаваць сябе на деелавой бяседзе. Праграма дазваляе вызначыць і развіць прафесійныя і асабістыя якасці студэнтаў, забяспечвае пераемнасць атрыманых тэарэтычных ведаў у ВНУ праз прызму бізнесу.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии