18 кастрычніка ў 13.30 ва ўнутраным дворыку навучальнага корпуса №1 (вул. Кірава, 24) будзе працаваць арт-студыя «Пушкін у скверы ўнівера»
Напярэдадні дня ліцэіста, які па традыцыі адзначаецца 19 кастрычніка, бібліятэка запрашае навучэнцаў ліцэя і ўсіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе малюнка на асфальце. Сюжэтам творчай працы могуць быць ілюстрацыі да твораў А. С. Пушкіна, яго вершы, партрэты і малюнкі самога Аляксандра Сяргеевіча. Журы будзе ацэньваць мастацкае майстэрства, арыгінальнасць задумы, эстэтычнасць. Удзельнікам мерапрыемства пры сабе мець крэйды.
Спадзяемся, што надвор'е не падвядзе!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии