18 кастрычніка ўнутраны дворык навучальнага корпуса №1 ператварыўся ў арт-студыю, дзе адбыўся конкурс малюнка на асфальце «Пушкін у скверы універа» сярод ліцэістаў 10-х класаў. Сустракаў удзельнікаў у вобразе А.С. Пушкіна ліцэіст 11 «А» класа Бойка Уладзімір Аляксандравіч. Ён вітаў удзельнікаў конкурсу на французскай мове і чытаў вершы. Натхнёныя пажаданнем паэта, у атмасферы свята і выдатнага настрою хлопцы выканалі свае творчыя задумкі: ілюстрацыі былі суправоджаны вершамі і цытатамі з твораў.
Месцы размеркаваліся наступным чынам: 1 месца - 10 «А» клас, 2-е месца падзялілі - 10 «Б» і 10 «В» класы, 3-е месца занялі навучэнцы 10 "Г" класа.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии