11 кастрычніка валанцёры Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта арганізавалі акцыю, прысвечаную Сусветнаму дню псіхічнага здароўя. У студэнтаў была магчымасць на ўласным вопыце прачуць і акунуцца ў атмасферу клопату аб уласным душэўным здароўі праз мастацтва арт-тэрапіі, расслабіцца ў атмасферы ароматэрапіі і фітатэрапіі, раскрыць свае эмоцыі праз пясочную і цялеснаарыентаваную тэрапію, а агульная атмасфера суправаджалася ўсмешкамі, музыкай і добрым настроем. Валанцёрская каманда «Крылы надзеi» факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця правяла для ўсіх хто жадае стрэтчынг.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии