У ПалесДУ праходзіць работа экспертнай групы па конкурсе на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. У склад групы ўвайшлі: Таўгень Ігар Антонавіч, рэктар БДІПК па стандартызацыі, метралогіі і кіраванні якасцю; Ліпа Алена Адольфаўна, начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; Драздова Валянціна Уладзіміраўна, намеснік начальніка аддзела сертыфікацыі сістэм менеджменту і персаналу БДІПК; Лявошык Вікторыя Уладзіміраўна, намеснік кіраўніка органа па сертыфікацыі РУП "Пінскі ЦСМС".
На папярэдняй нарадзе, у якой таксама прыняла ўдзел Кулак Валянціна Мікалаеўна, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пінскага гарвыканкама, дэпутат Пінскага гарадскога савета, рэктар універсітэта Дунай Валерый Іванавіч прадставіў прэзентацыю аб дзейнасці ўніверсітэта, новых дасягненнях і перспектывах.
Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці заснавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 лiстапада 1998 г. № 1705 з мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі, што вырабляецца ў Рэспубліцы Беларусь, выконваемых работ, аказваемых паслуг і забеспячэння прызнання дасягненняў у галіне якасці прадукцыі (работ і паслуг).
- Войдите, чтобы оставлять комментарии