У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №1) размешчана кніжна-часопісная выстава «МСФС: міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасці». На ёй прадстаўлены кнігі і публікацыі з перыядычных выданняў, у якіх разглядаюцца агульныя прынцыпы, мадэлі і міжнародныя стандарты бухгалтарскага ўліку, апісаны асновы бухгалтарскага ўліку ў замежных краінах, паказана ўзаемасувязь развіцця тэорыі і практыкі айчыннага бухгалтарскага ўліку з замежным. Прадстаўлена практыка прымянення Міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці да канкрэтных здзелак і пагадненняў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии