Навіны конкурсу "ПІНСК ІНВЕСТ УІКЕНД-17"

21 кастрычніка прайшоў агляд праектаў, заяўленых на ўдзел у конкурсе інавацыйных праектаў маладых распрацоўшчыкаў "ПІНСК ІНВЕСТ УІКЕНД-17".

У рамках папярэдняга агляду бізнес-распрацовак сярод студэнтаў розных груп і спецыяльнасцей былі прадстаўлены праекты, якія маюць эканамічную і сацыяльную значнасць. Асноўная доля бізнес-ідэй маладых распрацоўшчыкаў закранае розныя сферы дзейнасці: даследаванні ў галіне біятэхналогій, экалогіі.

Нагадваем, што сачыць за інфармацыяй аб правядзенні нашых мерапрыемстваў можна на сайце ўніверсітэта альбо на старонцы «Стартап-школа ПалесДУ».

 Будзем рады бачыць Вас! Працуйце разам з намі!