Валанцёры "Добрае сэрца" ПалесДУ правялі акцыю "Covid патруль". Студэнты раздавалі лістоўкі на вуліцах горада, наведалі інтэрнаты і адміністрацыйны корпус універсітэта.
Моладзь нагадала насельніцтву, што нашэнне масак з'яўляецца важным для кожнага грамадзяніна і расказала аб неабходнасці і ролі вакцынацыі ў фарміраванні калектыўнага імунітэту.
Бо фактычна вакцынацыя сёння з'яўляецца самым надзейным спосабам абароны сябе і сваіх блізкіх ад цяжкага працякання хваробы COVID-19.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии