Творчыя калектывы ПалесДУ запрашаюць студэнтаў

У студэнтаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта заўсёды ёсць магчымасць раскрыць свой творчы патэнцыял у сценах ВНУ. У вольны ад вучобы час можна займацца любой дзейнасцю: спевамі ці рэпетыцыяй у тэатральнай студыі, танцамі ці жывапісам.

Калі табе блізкая лацінаамерыканская культура, ты заўсёды хацеў навучыцца танцаваць сальсу, ча-ча-ча, танга, мернгу, зумбу і інш., то сардэчна запрашаем у народны клуб аматараў лацінаамерыканскай культуры "Solymar".

Калі ж ты маеш яркія вакальныя даныя, адчуваеш у сабе артыстычны патэнцыял і не ўяўляеш сябе без сцэны – цябе чакае народная студыя эстраднай песні "Гукі часу".

Захапляешся рознымі стылямі танцаў, такімі як: эстрадны, класічны, народны, вог, джаз фанк, хіп-хоп і інш.? Прыходзь у народны ансамбль эстраднага танца "Альянс".

Жадаеш навучыцца спяваць? Марыш выконваць класічную харавую музыку і творы сучасных аўтараў? Удзельнічаць у міжнародных фестывалях і конкурсах? Прыходзь на праслухоўванне ў студэнцкі акадэмічны хор "Melior".

Калі ў цябе ёсць харызма, жаданне развівацца, любіш, умееш і хочаш танцаваць, тады табе да нас - у студэнцкі танцавальны калектыў "Sparkle dance".

Валодаеш ігрой на музычным інструменце? У цябе ёсць амбіцыі і жаданне стаць часткай перспектыўнай каманды, атрымаць буру эмоцый, ведаў і вопыту, то можаш паспрабаваць стаць часткай нашага калектыва: кавер-гурт "Траблы".

Жадаеш авалодаць мастацтвам пераўвасаблення, канферансу, адчуваеш неабходнасць самавыяўлення і імкнешся заўсёды быць у гушчы ўніверсітэцкіх падзей? У цябе заўсёды была мара весці канцэрты, урачыстыя мерапрыемствы? Мы чакаем цябе ў нашай студыі "С.Т.А.Р.Т."

Жадаеш рэалізаваць свой талент і адкрыць у сабе мастака? Прыходзь на заняткі ў мастацкую студыю "АртHouse".

​​​​​​​

Поўны спіс творчых калектываў, кантакты іх кіраўнікоў і расклад заняткаў аб'яднанняў глядзіце на сайце ўніверсітэта!

Запрашаем усіх, хто жадае паспрабаваць сябе ў творчасці!