Магістрант факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Пашкавец Варвара Мікалаеўна прыняла ўдзел у конкурсе маладых вучоных XX РАСІЙСКАГА КАНГРЭСА "Інавацыйныя тэхналогіі ў педыятрыі і дзіцячай хірургіі", які праходзіў у г.Масква, 24-26 кастрычніка.
На падставе конкурснай ацэнкі аргкамітэта кангрэса навуковая работа Пашкавец В.М. "Карэкцыя функцыянальнага стану юных спартсменаў спецыялізацыі біятлон на аснове малекулярна-генетычнай дыягностыкі і ацэнкі псіхафізіялагічных паказчыкаў" атрымала ДЫПЛОМ Лаўрэата конкурсу маладых вучоных (навуковы кіраўнік работы: дацэнт кафедры фізічнай рэабілітацыі і спартыўнай медыцыны, кандыдат медыцынскіх навук Віталь Уладзімір).
Навуковая праца нашага магістранта атрымала высокую адзнаку кіраўніка навуковага аддзела НДКІ педыятрыі РДМУ ім. Пірагова, доктара медыцынскіх навук, прафесара Юрыя Леанідавіча Мізерніцкага і ўзнагароджана прэміяй імя акадэміка В.М. Таболіна.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии