Да Сусветнага дня моладзі і Міжнароднага дня студэнтаў у чытальнай зале бібліятэкі (навучальны корпус № 3, аўд. 3332) экспануецца кніжная выстава “Моладзь і час”. На ёй прадстаўлены кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў, якія закранаюць усе бакі жыцця сучаснай моладзі: дзяржаўную маладзёжную палітыку, валанцёрскі рух і грамадскія арганізацыі, дасягненні і праблемы сучаснай моладзі, іх лад жыцця, прыярытэты і жыццёвыя каштоўнасці. Прадстаўленыя на выставе кнігі дапамогуць раскрыць маладому чалавеку свой патэнцыял, знайсці дастойнае месца ў жыцці.
Маладосць - гэта не толькі пара летуценняў і фантазій, а і час адваг, вялікіх навуковых адкрыццяў і вынаходстваў, якія аказваюць вялікае ўздзеянне на ўвесь ход сацыяльнага прагрэсу чалавечай цывілізацыі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии