Кіраўніцтва - адказны від працоўнай дзейнасці. У ХХI стагоддзі менеджмэнт персаналу разглядаюць як ядро любога кіравання. Гэтай тэме прысвечана кніжная выстава “Чалавек і персанал ва ўпраўленні”, арганізаваная ў бібліятэцы на абанеменце вучэбнай літаратуры (навучальны корпус №3, к. 3214).
Якасць кіравання персаналам напрамую ўплывае на канкурэнтаздольнасць і эканамічны росквіт нацыі. Кнігі на выставе знаёмяць з эвалюцыяй тэорый арганізацыі, законаў і метадаў кіравання, методыкамі кантролю, дзейнасцю па стварэнні рэпутацыі, іміджу менеджэра, з правіламі па культуры паводзін і зносін.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии