У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2021 год у ліпені-лістападзе 2021 года быў праведзены VII Адкрыты міжнародны фестываль-конкурс "Творчасць без межаў".
Мэтай правядзення якога з'яўляецца стварэнне для моладзі магчымасці творчых зносін, выяўленне новых талентаў, знаёмства з узорамі нацыянальнай культуры і мастацтва розных краін; падтрымка развіцця юнацкіх творчых калектываў. У адборачным і завочным турах прынялі ўдзел 860 творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў з Азербайджана, Малдовы, Італіі, Казахстана, Расіі, Украіны, а таксама ўсіх рэгіёнаў Беларусі ва ўзросце да 25 гадоў.
На конкурсе наш універсітэт прадстаўляў саліст народнай студыі эстраднай песні "Гукі часу" Дзмітрый Чыжык, студэнт 4 курса факультэта эканомікі і фінансаў, які годна прайшоў усе адборачныя туры і быў узнагароджаны Дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі жанру "Вакал" (эстрадныя спевы) ). Таксама Дзмітрый быў адзначаны Дыпломам удзельніка ад установы адукацыі "Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі".
Віншуем Дзмітрыя і жадаем творчых поспехаў у далейшым і неаднаразовых феерычных перамог!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии