З пачаткам навучальнага года інтэрактыўная гісторыка-дакументальная выстаўка "Партызаны Беларусі", заснаваная на матэрыялах аднайменнага інтэрнет-праекта выдавецкага дома "Беларусь сёння" і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, матэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў, працягвае падарожжа па вышэйшых навучальных установах краіны. У лістападзе эстафету прымае Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.
У экспазіцыю ўключаны гістарычныя фатаграфіі часоў Вялікай Айчыннай вайны, фотадакументы, якія раскрываюць подзвігі і заслугі беларусаў, расказваюць аб баявых сутыкненнях і партызанскіх фарміраваннях. Наведвальнікі выставы змогуць убачыць узнагародныя лісты, баявыя характарыстыкі і асабістыя фота партызан і падпольшчыкаў, якія змагаліся за нашу Радзіму. А праз мультымедыйны стэнд можна будзе знайсці свайго гераічнага продка з ліку партызан і падпольшчыкаў, пацвердзіць яго прыналежнасць да партызанскага атрада, брыгады, а таксама ўбачыць адсканаваныя дакументы асабістых лісткоў па ўліку кадраў, узнагародных лістоў і характарыстык.
17 лістапада ў 10.30 у ПалесДУ адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы, якая будзе працаваць да 2 снежня.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии