![](/sites/default/files/styles/n/public/2021-11/%D0%91%D0%B5%D0%B7%20%D0%B8%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8-1_45.jpg?itok=6WSZM8-v)
Віншуем!
Старшага выкладчыка кафедры біятэхналогіі Дзмітровіч Наталлю Паўлаўну з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата сельскагаспадарчых навук у сувязі з паспяховай абаронай дысертацыі па спецыяльнасці 06.04.01 - Рыбная гаспадарка і аквакультура на тэму: «Вырошчванне моладзі каштоўных відаў рыб ва ўстаноўках замкнёнага водазабеспячэння пры выкарыстанні завісяў водарасляў хларэлы і сцэнедэсмуса» (па выніках экспертызы Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.)
Жадаем Наталлі Паўлаўне таленавітых і крэатыўных студэнтаў, цікавых ідэй, творчых поспехаў і новых навуковых дасягненняў!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии