Факультэт эканомікі і фінансаў адкрыты для міжнароднага супрацоўніцтва. Сумесныя навуковыя праекты, мабільнасць выкладчыкаў і студэнтаў у рамках семестравага абмену, тэматычныя семінары па пытаннях манетарнай палітыкі, кіравання рызыкамі і бяспечным функцыянаваннем банкаў, якія праводзяцца на базе факультэта і ВНУ партнёраў, з'яўляюцца асноўнымі напрамкамі міжнароднага супрацоўніцтва факультэта.
Эксперты Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя), Нямецкага Федэральнага банка, Вышэйшай банкаўскай школы г. Гданьск (Польша), Эканамічнага ўніверсітэта ў г.Катовіцы (Польша), Універсітэта банкаўскай справы (Украіна), Латвійскага ўніверсітэта, Віленскай калегіі (Літва) з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі навуковых дыскусій на навуковых пляцоўках факультэта і ў лекцыйных аўдыторыях для абмеркавання эфектыўнасці грашова-крэдытнай палітыкі, інвестыцыйных стратэгій на рынку капіталаў, кантролінгу і іншых актуальных пытанняў функцыянавання нацыянальных банкаўскіх сістэм.