19 лістапада студэнты факультэта эканомікі і фінансаў прынялі ўдзел у міжнароднай анлайн-алімпіядзе па замежных мовах, арганізаванай Навасібірскім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам. Тэма алімпіяды: «Навука. Тэхніка. Мы».
Мэты алімпіяды заключаліся ў развіцці навыкаў працы з інфармацыяй на англійскай мове (у вуснай форме), ва ўдасканаленні навыкаў разумення рубрыкацыі тэксту, выкарыстоўваючы рэсурсы сучасных інфармацыйных тэхналогій, у павышэнні ўзроўню акадэмічнай пісьменнасці і пашырэння цікавасці да міжнародных культурных дат і падзей.
У спаборніцтве прымалі ўдзел студэнты 2 і 3 курса спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (Сяргей Пісулін, Анастасія Май, Ксенія Сямак, Наталля Фацеева, Ганна Мяцёлкіна, Дар'я Авадок (англійская мова): 2 курса спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне прадпрыемствам «Дзмітрый Малібошка (Нямецкая мова); 2 курса спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт» Ягор Баданін (Нямецкая мова); 1 курса спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне прадпрыемствам» Яўген Татарынаў (Французская мова).
Дзякуючы выдатнай падрыхтоўцы выкладчыкаў ПалесГУ: Жылевіч В. Ф., Iзотавай Л. А., Селюжыцкай Л. М. – нашы студэнты паказалі бліскучыя вынікі!
Сямак Ксенія, Пісулін Сяргей і Май Анастасія атрымалі Дыплом 1 ступені (англійская мова) у групе для студэнтаў 1-2 курсаў вышэйшых навучальных устаноў моўных спецыяльнасцяў !
- Войдите, чтобы оставлять комментарии