Навучэнка Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Богуш Кацярына стала лаўрэатам стыпендыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на 2021/2022 навучальны год.
Цырымонія ўшанавання лаўрэатаў стыпендыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі адбылася ў Міжнародным універсітэце "МІПСА". Пасведчанне аб прызначэнні стыпендыі і нагрудны знак студэнтцы ўручыў намеснік старшыні ФПБ Вадзім Грачоў. У цырымоніі ўшанавання прыняла ўдзел і старшыня Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Якубовіч.
Кацярына Богуш, студэнтка 4-га курса біятэхналагічнага факультэта, актыўная ўдзельніца культурна-масавага і грамадскага жыцця ўніверсітэта, неаднаразовая пераможца розных конкурсаў, займаецца навукова-даследчай дзейнасцю, удзельнічае ў навуковых канферэнцыях, мае шэраг навуковых публікацый, з 2020 года паспяхова ўзначальвае Пярвічную прафсаюзную арганізацыю студэнтаў ПалесДУ.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии